Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: актывісты БХД павіншавалі старшыню райвыканкаму з Днём Волі


Некалькі актывістаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі прыйшлі ў райвыканкам і перадалі падарунак чыноўнікам.

Паводле актывіста Івана Бедкі, старшыні райвыканкаму Алегу Таргонскаму яны ўручылі бел-чырвона-белы сьцяжок з Пагоняй і «Народную волю» з інфармацыяй пра ўтварэньне БНР:

«Старшыня райвыканкаму, канечне, трохі разгубіўся ад нашага падарунка, але сказаў, што не пакрыўдзіўся. Мы паклалі падарунак у прыёмнай, бо ён вельмі некуды сьпяшаўся».

Заўтра ў Слоніме прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый ладзяць урачысты сход з нагоды 98-й гадавіны ўтварэньня БНР.

Іван Бедка з падарункамі для старшыні Слонімскага райвыканкаму ў Дзень Волі

Іван Бедка з падарункамі для старшыні Слонімскага райвыканкаму ў Дзень Волі

XS
SM
MD
LG