Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На шклоўскай стэле зьнялі расейскамоўную шыльду


На новым геральдычным знаку Шклова — гербе гораду, які ўсталяваны на адзінаццацімэтровай стэле — зьнялі шыльду, пра якую пісала Свабода.

На шыльдзе назва гораду была пададзеная толькі на расейскай мове, а ў якасьці даты першай летапіснай згадкі пазначаны год, калі Шклоў быў спалены маскоўскімі войскамі. Гэтак раней сьцьвярджала савецкая гістарыяграфія.

Цяпер замест шыльды на стэле пустое месца. Мясцовыя краязнаўцы спадзяюцца, што шклоўскія чыноўнікі прыслухаюцца да крытыкі і заменяць шыльду на беларускамоўную.



Яшчэ на ўрачыстым адкрыцьці знака рупліўцы беларушчыны зьвярнулі ўвагу на непаважлівае стаўленьне чыноўнікаў да беларускай мовы і мясцовай гісторыі. З гэтай прычыны на ўлады вылілася хваля крытыкі.

Радыё Свабода распавяло пра гэту гісторыю 25 ліпеня ў матэрыяле «Ці абароніць Аляксандар Лукашэнка беларушчыну ад шклоўскіх чыноўнікаў?».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG