Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа «Кировлеса»: расейскі апазцыянэр Навальны абвінаваціў суд у спробе пазбавіць яго абароны


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

У Ленінскім раённым судзе Кірава завяршылася пасяджэньне па справе «Кировлеса», фігурантамі якога зьяўляюцца расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны і прадпрымальнік Пётр Афіцэраў.

Працяг паўторнага разгляду справы судзьдзя прызначыў на аўторак, нягледзячы на тое, што адвакаты абвінавачаных у гэты дзень занятыя ў іншых працэсах. Навальны назваў такое рашэньне «правакацыйным». Ён лічыць, што такім чынам яго спрабуюць пазбавіць абароны. Апазыцыянэр адмовіўся прысутнічаць на заўтрашніх слуханьнях.

Аб заканчэньні сёньняшняга паседжаньня судзьдзя Аляксей Уцюрын заявіў пасьля таго, як адвакаты запатрабавалі яго адводу. Перад гэтым суд адхіліў хадайніцтвы абароны аб спыненьні крымінальнай справы і вяртаньня матэрыялаў у пракуратуру для ліквідацыі парушэньняў. Адвакаты лічаць, што рашэньні судзьдзі дэманструюць яго неабʼектыўнасьць.

Паводле вэрсіі сьледзтва, Навальны, быўшы дарадцам губэрнатара Кіраўскай вобласьці, сумесна з Афіцэравым арганізаваў крадзеж лесу на суму ў 16 мільёнаў рублёў. Палітык лічыць, што пасьля паўторнага разгляду гэтай справы яму зноў вынесуць абвінаваўчы прысуд, каб пазбавіць яго права ўдзельнічаць у выбарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG