Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: прадстаўлены праект указу аб сыстэме маніторынгу грамадзкай бясьпекі


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка на нарадзе 27 сакавіка заявіў, што яму быў прадстаўлены праект указу аб стварэньні сыстэмы маніторынгу грамадзкай бясьпекі. Такія сыстэмы, кажа ён, паказалі сваю эфэктыўнасьць у шматлікіх дзяржавах.

«Відавочна, што ў нас укараненьне аўтаматызаваных працэсаў выяўленьня розных падзеяў, якія нясуць пагрозу, аналізу інфармацыі, якая паступае, дасьць магчымасьць значна падвысіць узровень правапарадку», — кажа Аляксандар Лукашэнка. На яго думку, гэта дазволіць аптымізаваць колькасьць работнікаў і рэсурсаў адпаведных сфэраў.

Лукашэнка згадвае, што ў Беларусі ўжо дзейнічаюць сыстэмы відэаназіраньня і «тэлекамунікацыйныя сеткі». Ён прапануе чыноўнікам разглядзець, чаго ў гэтых сыстэмах бракуе. Зь яго словаў падобна, што новую сыстэму прапануюць аддаць пад адказнасьць прыватнаму, а не дзяржаўнаму апэратару.

Паводле міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча, якія перадае БелТА, праект указу ўзгоднены з «усімі зацікаўленымі органамі». Элемэнтамі сыстэмы маніторынгу ёсьць глябальная і лякальныя сыстэмы відэаназіраньня, дэтэктары дыму, агню, выбухоўкі, наркотыкаў, радыеактыўных рэчываў, цеплавізары, каналы сувязі Адзінай рэспубліканскай сыстэмы перадачы зьвестак і праграмная плятформа маніторынгу.

Што могуць спэцслужбы і як з гэтым жыць

Тэхнічна вулічныя камэры могуць аўтаматычна распазнаваць твары людзей і ацэньваць зьмены ў абстаноўцы. Такія сыстэмы ёсьць у адкрытым продажы.

Існуюць таксама разнастайныя экспэрымэнтальныя сыстэмы, што могуць прадказваць паводзіны або нават масавыя беспарадкі пры дапамозе аналізу зьвестак пра іх лякацыі ад мабільных апэратараў альбо ад сацыяльных сетак. Ці будуць выкарыстоўвацца ў Беларусі такія сыстэмы, невядома.

Але вядома, што зьвесткі мабільных апэратараў пра лякацыі абанэнтаў выкарыстоўваліся беларускімі спэцслужбамі прынамсі ў 2010-2011 гадах. КДБ можа легальна праслухоўваць любыя размовы: дастаткова санкцыі пракурора, старшыні Сьледчага камітэту альбо старшыні КДБ. Паведамлялася, што Сьледчы камітэт Беларусі нібы набыў прыладу для ўзлому тэлефонаў, якой няма нават у ФБР. Ад 2016 году беларускія правайдэры абавязаныя захоўваць зьвесткі пра наведаныя карыстальнікамі сайты.

Тым ня меней можна праверыць, ці не ўзламалі спэцслужбы вашы сацсеткі, а таксама весьці перапіску праз мэсэнджары, якія не чытаюць зламысьнікі і КДБ. У адказ на праблемы масавага сачэньня і распазнаньня твараў вулічнымі камэрамі дызайнэры прапануюць шэраг варыянтаў «камуфляжу» ад вулічнага назіраньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG