Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй»


Заход Сонца ў Прыпяці каля Чарнобыльскай АЭС
Заход Сонца ў Прыпяці каля Чарнобыльскай АЭС

Падзеі 12 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Подыюмная дыскусія «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй»

Міжнародная рада «Будучыня — дзецям Чарнобылю», БАЖ і Міжнародны Прэс-клюб запрашаюць на подыюмную дыскусію «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй». У межах дыскусіі адбудзецца прэзэнтацыя нямецкага варыянту кнігі Аляксандра Тамковіча «Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы — да сада надзеі».

Удзел возьмуць літаратары Сьвятлана Алексіевіч, Уладзімер Някляеў, Барыс Пятровіч і іншыя.

Менск, (вул. Веры Харужай, 3-601, 6 паверх).
Пачатак а 17-й гадзіне.
Уваход вольны.

Дзень у гісторыі

1926 — у Вільні пачаўся «Працэс 94-х» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.

1961 — Юры Гагарын зьдзейсьніў першы палёт чалавека ў космас на касьмічным караблі «Ўсход».

1995 — у ноч на 12 красавіка на загад Аляксандра Лукашэнкі былі жорстка зьбітыя дэпутаты Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі аб правядзеньні рэфэрэндуму па зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.

Галадоўка дэпутатаў Вярхоўнага Савету 11 красавіка 1995 году
Галадоўка дэпутатаў Вярхоўнага Савету 11 красавіка 1995 году

У гэты дзень нарадзіліся

1541 — Іпаці Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, уніяцкі мітрапаліт.

1890 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч.

У памяці

1969 — памёр Сяргей Малафееў, лекар і беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1938 — памёр Фёдар Шаляпін, расейскі опэрны сьпявак.

1945 — памёр Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-і прэзыдэнт ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG