Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі пратэсту ў Вашынгтоне суправаджаюцца беспарадкамі


У Вашынгтоне адбываюцца асобныя сутыкненьні паміж удзельнікамі акцый пратэсту супраць інаўгурацыі Дональда Трампа і паліцыяй.

Дэманстранты заблякавалі некалькі прапускных пунктаў для гасьцей цырымоніі.

Пратэстоўцы, якіх сабрала групоўка, якая назвала сябе Disrupt J20 ( «Разбуры 20 студзеня»), спрабавалі не пусьціць на найлепшыя месцы, зь якіх бачна тое, што адбываецца каля Капітолія.

Каля 150 дэманстрантаў, апранутыя ў чорнае, некаторыя ў масках, прайшлі маршам праз горад, разьбіваючы па шляху вітрыны крам, вокны машын. Некаторыя будавалі барыкады, зь перакуленых сьмецьцевых бакаў і аўтаматаў па продажы газэт. На адным з плякатаў было напісана: «Прымусім расістаў зноў баяцца».

Стваральнік групы Disrupt J20 Алі Макрэйкен заявіў, што яго прыхільнікі выказваюць незадаволенасьць спрэчнымі выказваньнямі Трампа на адрас жанчын, нелегальных мігрантаў, мусульман.

Самая буйная акцыя прызначаная на час пасьля інаўгурацыі — антываенны марш

На суботу ў Вашынгтоне заплянаваны масавы «Марш жанчын». Паводле дадзеных уладаў, чакаецца ўдзел да 100 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG