Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынца на сутках аштрафавалі за акцыю каля КДБ


Павал Севярынец, архіўнае фота

7 красавіка Цэнтральны суд Менску пакараў сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца штрафам у 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за акцыю салідарнасьці каля КДБ.

Жонка палітыка Вольга Севярынец паведаміла ў фэйсбуку, што Паўла асудзілі без папярэджаньняў, у экстраным парадку выклікаўшы адваката.

З 31 сакавіка палітык адбывае ў турме на Акрэсьціна 10 сутак арышту за абарону Курапатаў.

Супраць Паўла Севярынца таксама распачатая адміністрацыйная справа за тое, што 30 сакавіка ён разам зь Міколам Статкевічам і Ўладзімерам Някляевым разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг, сустракаючы людзей з турмы на Акрэсьціна.

Раней Цэнтральны суд Менску пакараў штрафам у 10 базавых велічынь (230 рублёў) барда Анатоля Кудласевіча

За ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая адбылася 31 сакавіка каля будынка КДБ. Справу таксама разглядала судзьдзя Вікторыя Шабуня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG