Пра гэта паведамляе выданьне AD.nl. У паведамленьні адзначаецца, што з крытыкай гэтага законапраекту выступае значная частка апазыцыі.
Дэбаты аб ратыфікацыі пагадненьня адбыліся 21 лютага, а 23 лютага Ніжняя палата павінна прагаласаваць. Для завяршэньня ратыфікацыі законапраект павінен атрымаць падтрымку як ніжняй, так і верхняй палатаў парлямэнту — галасаваньне ў апошняй павінна адбыцца пасьля сакавіцкіх парлямэнцкіх выбараў.
У сьнежні 2016 году кіраўнікі эўрапейскіх краінаў адобрылі дакумэнт, які тлумачыць некаторыя палажэньні пагадненьня аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ, дамовіўшыся ўлічыць патрабаваньні Нідэрляндаў — адзінага сябра Эўразьвязу, які не ратыфікаваў пагадненьне аб больш шчыльным палітычным і эканамічным супрацоўніцтве з Украінай.
У красавіку 2016 году больш за 60 адсоткаў нідэрляндцаў выказаліся супраць пагадненьня з Кіевам. Нягледзячы на рэкамэндацыйны характар рэфэрэндуму, пасьля галасаваньня ўлады Нідэрляндаў пачалі перамовы з Брусэлем аб зьменах у пагадненьні.