Невялікі вайсковы самалёт Metroliner разьбіўся на поўдні Мальты праз хвіліну пасьля ўзьлёту, сама меней пяцёра загінулі, піша Malta Today.
Відавочца апісвае «выбух, клуб агню». Самалёт узьняўся з узьлётнай паласы і тут жа пайшоў на пасадку, пакідаючы шлейф чорнага дыму.
Мальтыйскі тэлеканал TVM сьцьвярджае, што на борце было сама меней пяць чалавек, але дакладная колькасьць пасажыраў не называецца. Верагодна, што ў катастрофе ніхто ня выжыў. Самалёт вёз службоўцаў місіі Эўразьвязу, зьвязанай зь незаконным гандлем людзьмі, у Лібію. Грамадзянства ахвяраў не называецца.
Міжнародны аэрадром Мальты закрыты да высьвятленьня абставінаў катастрофы.