Паведамляецца таксама пра больш чым 70 пацярпелых. Паводле дадзеных мясцовага аддзяленьня Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, у выніку землятрусу пашкоджаныя дзесяткі будынкаў і аб’ектаў інфраструктуры.
Землятрус магнітудай 6,5 адбыўся ў сераду ў паўночнай інданэзійскай правінцыі Ачэх. Яго эпіцэнтар, паводле дадзеных Геалягічнай службы ЗША, знаходзіўся за 19 кілямэтраў на паўднёвы ўсход ад пасёлку Сыглі.
Згодна з мэтэаралягічнай службай Інданэзіі, небясьпекі цунамі няма.
У сьнежні 2004 году ў Інданэзіі адбыўся наймацнейшы землятрус, які выклікаў цунамі — яго ахвярамі сталі сотні тысяч чалавек у 12 краінах Індыйскага акіяну.
У 2005 годзе моцны землятрус каля берагоў Суматры прывёў да гібелі больш 900 чалавек.