Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр гандбольнай зборнай: Я, безумоўна, за беларускую мову і нацыянальныя сымбалі


Сяргей Рутэнка
Сяргей Рутэнка

Лідэр гандбольнай зборнай Беларусі Сяргей Рутэнка ў інтэрвію «Прессболу» апавёў, што шкадуе пра тое, што не размаўляе па-беларуску.

«Я люблю радзіму, Менск. На жаль, не размаўляю на беларускай мове. У школе вучыў, але колькі разоў на тыдзень былі тыя заняткі? На вуліцы ніхто па-беларуску не гаварыў, ды і бацькі ў мяне не адсюль родам. Таму і звычкі да мовы мне не прышчапілі. Хоць мне падабаецца, калі людзі гавораць на роднай мове, люблю яе слухаць. Але ўсё трэба рабіць акуратна. Часам і тут аддае паказухай — ня ведаю, адчуваеце вы ці не. Мне не па душы, калі асобныя людзі бравіруюць гэтым. Але я, безумоўна, за беларускую мову і нацыянальныя сымбалі», — адзначыў ён.

Рутэнка таксама расказаў, што яму падабаецца песня гурту Brutto «Наша возьме» на верш Якуба Коласа: «Думаю, калі такое паставіць у распранальні перад гульнёй, то гэта дало б баявы зарад».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG