Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэфарматар» Румас: Лукашэнка паставіў кропку ў дыскусіі на тэму рэформаў


Сяргей Румас

Сяргей Румас

Сяргей Румас, старшыня праўленьня Банку разьвіцьця, былы віцэ-прэм’ер, адказаў на пытаньне Свабоды пра патрэбу рэформаў для Беларусі.

Сяргей Румас — былы намесьнік старшыні ўраду Беларусі (2010–2012), пра яго казалі, што ў Саўміне ён быў прыхільнікам рынкавых рэформаў.

Карэспандэнт Свабоды на прэсавай канфэрэнцыі пра разьвіцьцё прадпрымальніцтва спытаў Румаса, ці запатрабаваныя цяпер, на яго думку, рэформы эканомікі ў беларускім грамадзтве.

Раней дарадца Аляксандра Лукашэнкі Кірыл Руды заявіў на Кастрычніцкім эканамічным форуме, што структурныя рэформы ў Беларусі не запатрабаваныя грамадзтвам.

Спадар Румас ухіліўся ад адказу наўпрост:

«Кіраўнік дзяржавы паставіў кропку ў дыскусіі на гэтую тэму».

На пытаньне, а якіх рэформаў для бізнэсу чакае Сяргей Румас цяпер, калі стаў банкірам, той адказаў:

«На прыкладзе прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, якімі заняўся наш банк, магу сказаць, што павінна быць рэформа ў сфэры карпаратыўнага кіраваньня дзяржаўных прадпрыемстваў. Па сутнасьці, няма розьніцы, прадпрыемства прыватнае ці дзяржаўнае, галоўнае, як ім кіруюць. Кіраўнік дзяржавы даручыў правесьці экспэрымэнт па ўкараненьні лепшых узораў кіраваньня на шэрагу прадпрыемстваў, у тым ліку на тых прадпрыемствах дрэваапрацоўкі, якія сёньня альбо прынятыя ў нас у банку, альбо мы іх прымаем», — адказаў Сяргей Румас на пытаньне Свабоды.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG