Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сяргей Міхалок атрымаў від на жыхарства ва Ўкраіне


Сяргей Міхалок

Сяргей Міхалок

Былы лідар беларускага гурту «Ляпіс Трубяцкі», а цяпер фронтмэн гурту «Brutto» Сяргей Міхалок і яго прадусар Антон Азізьбекян атрымалі від на сталае пражываньне ва Ўкраіне.

25 траўня старшыня дзяржаўнай міграцыйнай службы Ўкраіны Сяргей Радутны ўручыў ім гэтыя пасьведчаньні, паведамляе УНІАН.

Паводле міграцыйнай службы, у студзені гэтага году віцэ-прэм’ер-міністар — міністар культуры Вячаслаў Кірыленка падаў хадайніцтва ў МУС з просьбай даць дазвол на пражываньне для гэтых двух артыстаў як дзеячаў культуры. Паводле ўкраінскага боку, іміграцыя Сяргея Міхалка і ягонага прадусара Антона Азізьбекяна адпавядае інтарэсам Украіны, каб падтрымаць імідж Украіны як дзяржавы, у якой гарантаваныя магчымасьці для свабоднага выказваньня ўласных поглядаў і перакананьняў, у тым ліку праз творчую дзейнасьць. Таксама ўлады Ўкраіны вырашылі ўлічыць у гэтым рашэньні пазыцыю групы па падтрымцы ўкраінскай Рэвалюцыі годнасьці і яе ўклад у разьвіцьцё ўкраінскай музыкі.

Від на жыхарства дае замежнікам права стала пражываць ва Ўкраіне і карыстацца тымі ж правамі і свабодамі, а таксама мець такія ж абавязкі, як і грамадзяне Ўкраіны.

Міхалок і ягоны прадусар Азізьбекян вырашылі атрымаць права на сталае пражываньне ва Ўкраіне, не адмаўляючыся ад беларускага грамадзянства.

Паводле Міхалка, падтрымка групай «Ляпіс Трубяцкі» рэвалюцыйных падзей ва Ўкраіне нэгатыўна і варожа ўспрымаецца ўладамі Беларусі і Расеі, якія перашкаджаюць паўнавартаснаму творчаму працэсу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG