Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

З дакладнасьцю да цэнта: якія пэнсіі маюць суседзі Беларусі


Пэнсійны ўзрост у Беларусі даволі невысокі, але той пэнсіі няшмат.

Глядзець у высокім разрозьненьні

Лукашэнка разглядае тры варыянты падвышэньня пэнсійнага ўзросту: зь цяперашніх 60 гадоў для мужчын і 55 для жанчын — або да 65 і 60, або да 63 і 60, або да 63 і 58 гадоў адпаведна. Пэнсійны ўзрост у Беларусі ў параўнаньні зь іншымі краінамі цяпер не такі і высокі, дый па колькасьці гадоў, калі сярэднестатыстычны чалавек будзе атрымліваць пэнсію, Беларусь пакуль не апошняя ў сьвеце.

Зрэшты, памер пэнсіяў наўрад ці можна назваць высокім. Вядома, на Захадзе пэнсіянэры атрымліваюць пад тысячу эўра, а ў Люксэмбургу — усе тры тысячы. Але і ў блізкіх суседзяў Беларусі пэнсіі значна большыя за нашы 140 эўра (згодна са зьвесткамі Белстату на канец 2015 году паводле курсу на 31 сьнежня 2015 году).

Ці камфортна жыць на такія пэнсіі? Лічыць можна па-рознаму. Але, напрыклад, паводле вядомага «Індэксу біг-мака» выходзіць, што цэны ў Беларусі (біг-мак каштуе $2,06) ня надта адрозьніваюцца ад цэнаў у Польшчы ($2,37), Расеі ($1,53) ці Ўкраіны ($1,54).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG