Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінальная галасаванка ў конкурсе «Каго любіш? Люблю Беларусь!»

абноўлена
Радыё Свабода атрымала на конкурс «Каго любіш? Люблю Беларусь!» больш за 260 працаў, фотаздымкаў, каляжоў, коміксаў, малюнкаў, дэматыватараў.

Журы Радыё Свабода абрала найбольш цікавыя ў шорт-ліст. Адзін пераможца будзе вызначаны галасаваньнем на cайце, два іншыя — меркаваньнем журы, у якое ўвойдуць Лявон Вольскі, Вінсэнт, Сяргей Навумчык, Рэспубліка Паліна ды іншыя вядомыя людзі.

Пераможца будзе вызначаны КОЛЬКАСЬЦЮ аддадзеных галасоў, а не рэйтынгам. Каб прагаласаваць за працу — дастаткова клікнуць на зорачку пад упадабаным малюнкам. Нават калі вы паставіце найніжэйшую адзнаку — голас будзе залічаны ў падтрымку. Галасаваць можна за любую колькасьць малюнкаў.

Прызы пераможцам:

1 месца — Пляншэт Prestigio MultiPad PMP 5080
2 месца — Электронная кніга Amazon Kindle
3 месца —Плэер Apple IPod shuffle 2gb

XS
SM
MD
LG