Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сухарэнку вяртаюць з Армэніі

абноўлена

Сьцяпан Сухарэнка, архіўнае фота
Сьцяпан Сухарэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка прызначыў новым паслом Беларусі ў Армэніі Ігара Назарука.

Раней гэтую пасаду займаў былы старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка. Ён быў прызначаны на яе ў жніўні 2008 году.

На пасадзе начальніка галоўнай спэцслужбы Сухарэнка запомніўся беларусам сэнсацыйнай інфармацыяй напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году пра тое, што апазыцыянэры рыхтуюцца атруціць дохлымі пацукамі водаправод. Зьвесткі Сухарэнкі пасьля выбараў не пацьвердзіліся. У адстаўцы Сьцяпан Сухарэнка прабыў параўнальна нядоўга.

Перад беларускай амбасадай у Ерэване праводзіліся акцыі пратэсту супраць крымінальнага перасьледу праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Іх ладзіла Хэльсынская асацыяцыя.

Сухарэнка трапіў у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу.

У прэс-службе беларускага МЗС карэспандэнту Свабоды пакуль не змаглі паведаміць, чаму Сьцяпан Сухарэнка пазбаўлены пасады пасла ў Армэніі, дзе ён цяпер і на якой пасадзе будзе працаваць далей. Пры гэтым прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык сказаў, што ў дзень падпісаньня ўказу адкліканьня пасла не адбываецца.

«То бок нічога надзвычайнага ў гэтым выпадку няма. Ёсьць пэўныя тэрміны, якія лічацца нармальнымі для пасла ў любой краіне. Згодна з нашымі звычаямі, дыпляматычнай практыкай МЗС Беларусі звычайным, натуральным лічыцца тэрмін пяць гадоў для пасла ў той ці іншай краіне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG