У Хэльсынкі на вуліцы выйшлі каля 15 тысяч чалавек. Сярод выступоўцаў была і былая прэзыдэнтка краіны Тар’я Халанэн.
У горадзе Куопіё ў дэманстрацыі прыняў удзел прэм’ер-міністар краіны Юха Сіпіля.
Масавыя маршы прайшлі таксама ў Тампэрэ іншых гарадах.
Акцыі сталі адказам на гібель 28-гадовага антыфашыста, зьбітага ў сутыкненьнях з нэанацыстамі. Ён памёр ад атрыманых траўмаў у лякарні ў Хэльсынкі 16 верасьня. Па гэтай справе быў затрыманы 26-гадовы чалец нэанацысцкай групоўкі. Ён падазраецца ў ненаўмысным забойстве.
Напад асудзілі вядучыя палітыкі краіны. Загучалі заклікі забараніць расісцкія і экстрэмісцкія арганізацыі.