Лінкі ўнівэрсальнага доступу

#Сьцяг: У Менску адзначылі 25 гадоў дзяржаўнага статусу нацыянальнай сымболікі

У Менску прайшла акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцяга».


Belarus - Avenue of National Flag Rally, Minsk, 19Sep2016

Belarus - Avenue of National Flag Rally, Minsk, 19Sep2016

Коратка

У Менску прайшла акцыя «Праспэкт нацыянальнага сьцяга».

25 год таму, 19 верасьня 1991 году, Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб зьмене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам зацьвердзілі «Пагоню», а дзяржаўным сьцягам — бел-чырвона-белы сьцяг. Нацыянальныя сымбалі сталі дзяржаўнымі, але прабылі такімі толькі 1333 дні.

Моладзевыя актывісты адзначылі 25-годзьдзе наданьня «Пагоні» і бел-чырвона-беламу сьцягу статусу дзяржаўных сымбаляў акцыяй «Праспэкт нацыянальнага сьцяга» у цэнтры Менску. Акцыя доўжылася больш за гадзіну і прайшла без затрыманьняў.

Свабода вяла жывую відэатрансьляцыю з акцыі.

Праверыць свае веды пра падзеі 19 верасьня 1991 году можна тут.

21:06 19.9.2016

Выніковы фотарэпартаж

20:21 19.9.2016

Акцыя скончылася.

20:20 19.9.2016

Дашкевіч сказаў, што пачынаецца збор подпісаў за ўключэньне сьцяга ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў.

20:17 19.9.2016

Выступае Дашкевіч, кажа, што хутка бел-чырвона-белы сьцяг стане дзяржаўным сьцягам Беларусі і будзе лунаць над дзяржаўнымі будынкамі. Акцыя завершана, але людзі пакуль не разыходзяцца.

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG