Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СБУ: Ва Ўкраіны няма падстаў не даваць грамадзянства Сяргею Кароткіх (Малюту)


Сяргей Кароткіх, фота «Лайфньюс»
Сяргей Кароткіх, фота «Лайфньюс»

Пра гэта паведаміў на брыфінгу кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Валянцін Налівайчанка, паведамляе «Ўкраінская праўда».

Міністар унутраных спраў Арсэн Авакаў паабяцаў правесьці дадатковую праверку інфармацыі пра датычнасьць Сяргея Кароткіх да праварадыкальных арганізацый, але лічыць яе «ілжывай».

«Сяргей Кароткіх вядомы заслугамі перад Украінай, у прыватнасьці тым, што ў складзе батальёна „Азоў“ зьнішчыў некалькі танкаў праціўніка падчас апошняй спробы захапіць Марыюпаль. Мне вядома, што ён дзейнічаў доблесна і заслужыў права быць грамадзянінам Украіны».

5 сьнежня Пятро Парашэнка ўручыў пашпарт грамадзяніна Ўкраіны беларусу Сяргею Кароткіх.

Сяргей Кароткіх падзякаваў прэзыдэнту словамі ўкраінскіх воінаў: «Служу народу Ўкраіны». Ён адзначыў, што родам з Расеі, доўгі час быў грамадзянінам Беларусі.

«Я вельмі рады, што атрымаў грамадзянства Ўкраіны. Я да гэтага ішоў восем месяцаў», — сказаў ён.

Сяргей Кароткіх нарадзіўся ў 1969 годзе. У Расеі ён вядомы як адзін з кіраўнікоў экстрэмісцкай арганізацыі «Нацыянальна-сацыялістычная супольнасьць». Праўда, адтуль яго «выгналі» за шкоду арганізацыі.

Чуткі пра тое, што Малюта — агент ФСБ, ходзяць і ў Расеі. Больш за тое, Малюта лічыцца арганізатарам выбуху на Манежнай плошчы ў 2007 годзе.

Зь сярэдзіны 2000-х ягонае прозьвішча найчасьцей сустракаецца побач зь імем Максіма Марцінкевіча (Цесака). Сам Малюта — грамадзянін Беларусі. У Беларусі ён уваходзіў у Рускае нацыянальнае адзінства (РНЕ). І прывёў яго ў гэтую нацыяналістычную арганізацыю Валер Ігнатовіч, пазьней асуджаны за выкраданьне і забойства тэлежурналіста Зьмітра Завадзкага.

Пры канцы 90-х Малюта мог удзельнічаць у акцыях РНЕ супраць дэмакратычных актывістаў. У лютым 1999 году эрэн’ешнікі зьбілі Андрэя Саньнікава, Зьмітра Бандарэнку і Алега Бябеніна. Ня выключана, што ў гэтай акцыі браў таксама ўдзел Малюта.

У 2013 годзе Малюта браў удзел у нападзе з нажом на трох антыфашыстаў у Менску і пазьбег адказнасьці.

Паплечнік адыёзнага расейскага нацыяналіста Цесака дзіўным чынам унікае пакараньня як у Беларусі, так і ў Расеі, хоць ня раз прыцягваўся па розных крымінальных справах. Паводле былога сьледчага пракуратуры Дзьмітрыя Петрушкевіча, Малюту яшчэ з часоў ягонай актыўнасьці ў РНЕ «крышуе» КДБ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG