Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўчанку пакінулі за кратамі да 13 траўня


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

10 лютага Басманны суд Масквы падоўжыў арышт украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі да 13 траўня.

Як перадае УНІАН, такое рашэньне прыняў судзьдзя Артур Карпаў.

Адвакаты ўкраінскай лётчыцы прапаноўвалі зьмяніць меру стрыманьня з арышту на хатні арышт — на тэрыторыі гатэля пры пасольстве Ўкраіны ў Маскве.

Адзін з адвакатаў заяўляў, што абарона гатовая пагадзіцца на любы заклад і што Саўчанку можна вызваліць пад асабістае паручальніцтва ўпаўнаважанага Вярхоўнай Рады Ўкраіны па правах чалавека Валерыі Луткоўскай.

Абарона прасіла суд абраць любую меру стрыманьня, акрамя ўтрыманьня пад вартай, «паколькі Саўчанку гэта заб’е».

Сьледчыя і пракуратура запярэчылі і запатрабавалі падаўжэньня арышту.

Лётчыцу ўтрымліваюць у маскоўскім СІЗА № 6.

15 сьнежня Саўчанка абвясьціла галадоўку.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG