Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Саўчанка пагражае аднавіць галадоўку


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка адновіць галадоўку, калі да яе не дапусьцяць украінскіх лекараў. У яе разьвіўся востры панкрэатыт.

Пра гэта яна напісала ў сваім лісьце, які апублікаваў у твітэры яе адвакат Мікалай Полазаў.

«Калі да канца тыдня ўкраінскія лекары ня будуць да мяне дапушчаныя і не адкарэктуюць мой выхад з голаду, то з 16.03.2015 году, панядзелка, я адмаўляюся ад ежы і вывядзеньня з голаду да сустрэчы зь лекарамі з Украіны», — падкрэсьліла Саўчанка.

Адпаведную заяву яна перадала расейскаму боку.

Саўчанка дадала, што пагадзілася выйсьці з галадоўкі 5 сакавіка, каб яе не шпіталізавалі ў бальніцу Расеі і не пачалі карміць прымусова, а таксама каб да яе дапусьцілі ўкраінскіх лекараў.

«Сёньня ўжо 11 сакавіка, а дазволу ўкраінскім лекарам на агляд мяне Расея не дае, пры гэтым расейскія лекары самастойна выводзяць мяне з голаду, уводзячы ў мой рацыён усё новыя і новыя прадукты, якія мне не заўсёды падыходзяць і ад якіх у мяне ўжо востры панкрэатыт», — напісала Саўчанка.

Адвакат Полазаў дадаў, што вывад з галадоўкі Надзеі Саўчанкі праходзіць няправільна.

«На жаль, усе аргумэнты супраць аднаўленьня галадоўкі Надзея адхіляе. Лічыць гэта адзіным спосабам барацьбы за свае правы ў СІЗА», — адзначыў Полазаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG