Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пра што дамовілася ў Менску «нармандзкая чацьвёрка». УЖЫВУЮ

Вынікі перамоваў. Пазыцыі бакоў. Камэнтары. ЖЫВЫ БЛОГ СВАБОДЫ

22:04 12.2.2015

Джон Кэры: Мы будзем меркаваць, ці выконвае Расея свае абавязацельствы, па дзеяньнях, а ня словах

Улады ЗША зьбіраюцца вывучыць пытаньне паслабленьня абмежавальных захадаў у дачыненьні да Масквы ў тым выпадку, калі яна будзе ў поўнай меры выконваць палажэньні менскіх пагадненняў

21:42 12.2.2015

Выпадак у Палацы незалежнасьці. Зьявілася відэа, як падчас праходу Пятра Парашэнкі ахоўнік закрыў рот журналістцы каналу «Россия-24».

21:33 12.2.2015

Дамоўленасьці ў Менску ўзаконілі расейскую акупацыю, — эўрадэпутат Сарыюш-Вольскі

«Гэта нават не асцярожны аптымізм, гэта пэсымізм са знакам пытаньня».

20:39 12.2.2015

Саўчанка ня трапіла ў сьпісы па абмене палоннымі

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка ня трапіла ў сьпісы па абмене палоннымі, складзеныя па выніках менскіх перамоваў, паведамляе «Інтэрфакс».

20:28 12.2.2015

Даля Грыбаўскайце: У Менску ня вырашана найважнейшае пытаньне — пра межы

Падчас чатырохбаковых перамоваў у Менску ня вырашана найважнейшае пытаньне — пра кантроль над межамі Ўкраіны, заявіла ў чацьвер журналістам у Брусэлі прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.

20:22 12.2.2015

«А Лукашэнка — адно слова: дыплямат», — апытаньне ў Шклове

Апытаньне ў Шклове: «На які вынік спадзяюцца жыхары Шклова, землякі Лукашэнкі, ад Менскіх перамоваў па сытуацыі на Данбасе? Ці лічаць Лукашэнку міратворцам, ці ганарацца ім?»

Наўпроставы лінк

20:09 12.2.2015

Іларыёнаў і Піянткоўскі пра менскія пагадненьні: «Пуцін атрымаў усё, што хацеў»

Менскія пратаколы, на думку расейскіх аналітыкаў, маюць адзін станоўчы вынік — спыненьне агню.

20:07 12.2.2015

Портнікаў: «Замірэньне толькі аддаляе паразу Расеі»

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:10:55 0:00
Наўпроставы лінк

19:50 12.2.2015

Бандарэнка: Я захапляюся тым, як Парашэнка вёў дыпляматычную гульню

Новыя менскія пагадненьні ў інтэрвію Радыё Свабода пракамэнтаваў дырэктар Інстытуту ўкраінскай палітыкі Косьць Бандарэнка.

19:49 12.2.2015

Умлянд: менскім пагадненьням можа дапамагчы эмбарга на расейскую нафту і адключэньне Расеі ад SWIFT

Нямецкі палітоляг Андрэас Умлянд, які цяпер працуе ў базаваным у Кіеве Інстытуце Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, кажа што новыя менскія пагадненьні практычна паўтараюць ранейшыя.

18:52 12.2.2015

Як будуць разгортвацца падзеі на Ўкраіне пасьля сустрэчы Парашэнкі, Пуціна, Алянда і Мэркель у Менску? Апытаньне ў беларускай сталіцы.

Ці спыніцца вайна пасьля менскіх перамоваў?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:20 0:00

«Войскі НАТО дойдуць да Масквы» — фрагмэнт вулічнага апытаньня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:32 0:00

17:25 12.2.2015

Менскія пагадненьні камэнтуе Ёрг Форбрыг, дасьледчык Нямецкага Фонду Маршала.

"Я лічу, што яе спосаб камунікацыі з Уладзімерам Пуціным нашмат больш эфэктыўным, чым падыход шмат якіх іншых заходнім палітыкаў у стылі «альфа-самцоў». Мяне ўразіла розьніца падыходаў у камунікацыі з Пуціным падчас саміту ў Аўстраліі пару месяцаў таму. Тады некаторыя лідэры — Канады, Аўстраліі, ды іншыя размаўлялі зь ім у такім вельмі мужчынскім стылі канфрантацыі. Вынікаў гэта не дало. А вось Ангела Мэркель сядзела зь ім чатыры ці пяць гадзінаў да позьняй ночы, і ў выніку Пуцін сышоў. Ён быў відавочна незадаволены ці нават цалкам зьнясілены. Мне здаецца, гэта можна было пабачыць і на перамовах ў Менску гэтай ноччу. Парашэнка некалькі разоў выбягаў з пакою, бо ён быў пад ціскам, ён больш ня мог гэтага трываць. А вось Ангела Мэркель, выглядае, спакойна прасядзела цягам усіх перамоваў. Таму я думаю, што яе асоба і яе падыход больш пасуюць для адносінаў з Уладзімірам Пуціным. Не магу гэта вытлумачыць дакладна, але выглядае, што Пуціну зь ёй вельмі цяжка".

17:22 12.2.2015

Мінчанка: Аптымістычны сцэнар — калі перамір’е працягнецца год

Расейскі палітоляг, прэзыдэнт холдынгу «Minchenko consulting» Яўген Мінчанка мяркуе, што па выніках сёньняшніх менскіх пагадненьняў Кіеў ня будзе выконваць палажэньні аб канстытуцыйнай рэформе, сэпаратысты — пункты аб перадачы Кіеву кантролю над мяжой.

17:04 12.2.2015

Спадзяваньні на палітычнае ўрэгуляваньне канфлікту на Данбасе ня спраўдзіліся, — Юры Чавусаў

Дамоўленасьці, якія былі падпісаныя сёньня па выніках саміту «нармандзкай чацьвёркі» фактычна паўтараюць дамоўленасьці, якія былі дасягнутыя ў Менску ў верасьні 2014 году. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў палітоляг Юры Чавусаў.

Юры Чавусаў
Юры Чавусаў

16:14 12.2.2015

Гарань: Пуцін не атрымаў у Менску ніякіх саступак

Прафэсар катэдры паліталёгіі Кіева-Магілянскай акадэміі Аляксей Гарань станоўча ацаніў падпісаньне чарговай менскай дамоўленасьці пра спыненьне агню і адзначыў, што цалкам узгодненая пазыцыя Ўкраіны і Эўразьвязу не дала Пуціну магчымасьці вытаргаваць для сябе палітычныя саступкі.

16:12 12.2.2015

Э. Лукас: Расея беспакарана падарвала эўрапейскую сыстэму бяьспекі

Вынікі перамоваў «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску камэнтуе галоўны рэдактар часапісу The Economist Эдвард Лукас.

16:05 12.2.2015

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка назваў галоўным вынікам перамоваў дамову аб спыненьні агню ад 15 лютага і падаў дэталі як будзе выглядаць буфэрная зона

"Прыпыненьне агню суправаджаецца адводам цяжкіх узбраеньняў, цяжкой артылерыі калібрам большым за 100 мілімэтраў. Незаконныя ўзброеныя фармаваньні адводзяць артылерыю ад "менскай лініі" (верасень 2014 г. -рэд) , а ўзброеныя сілы Ўкраіны ад фактычнай лініі на 25 кілямэтраў. Так што ў цэлым буфэрная зона будзе складаць 50 кілямэтраў. Для сыстэмаў залпавага агню зона будзе значна большай -70 км , а для сыстэмаў залпавага агню "Ураган", Смерч" - буфэрная зона складзе 140 км."

15:41 12.2.2015

Вынікі менскіх пагадненьняў мы папрасілі пракамэнтаваць расейскага пракрамлёўскага палітоляга, аднаго зь ідэолягаў праекту «Наваросіі» Сяргея Маркава.

"Цяпер усе будуць чакаць, хто раней абваліцца. Вашынгтон будзе чакаць, што раней абваліцца Масква і спыніць падтрымку Наваросіі. Кіеў будзе чакаць, што раней абваліцца Данбас у выніку гуманітарнай і сацыяльна-эканамічнай блякады. Расея будзе чакаць, што раней абваліцца Кіеў альбо стоміцца партыя вайны ў Вашынгтоне кідаць рэсурсы на вайну супраць Расеі".

15:39 12.2.2015

Нямецкі палітоляг: Дзівіць, што пытаньне пра расейска-ўкраінскую мяжу пакінулі на апошняе

Менскія пагадненьні камэнтуе Ёрг Форбрыг, дасьледчык Нямецкага Фонду Маршала.

15:27 12.2.2015

Чарговая танкі і «Грады» зайшлі ва Ўкраіну з Расеі — Лысенка

На тэрыторыю Ўкраіны ў зону АТО з Расеі мінулай ноччу зноў былі перакінутыя танкі і сыстэмы залпавага агню, паведаміў прадстаўнік АТО Андрэй Лысенка.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG