Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп падпіша некалькі ўказаў ужо ў дзень інаўгурацыі


Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпіша некалькі ўказаў ужо 20 студзеня, у дзень інаўгурацыі.Сярод іх адмена захадаў, уведзеных Баракам Абамам, заявіў прэс-сакратар Трампа Шон Спайсэр.

У першыя дні прэзыдэнцтва Трамп аддасьць даручэньне выйсьці з Трансціхаакіянскага партнэрства, пагадненьня аб зоне свабоднага гандлю, падпісанага ў лютым летась. Ён таксама зробіць захады для абмежаваньня міграцыі і пачатку будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай.

Паводле агенцтва Reuters, Трампу на подпіс адправяць каля 200 указаў. У першыя дні на новай пасадзе ён разгледзіць найбольш значныя зь іх. У суботу Трамп наведае штаб-кватэру Цэнтральнага выведнага ўпраўленьня, якое ён неаднаразова крытыкаваў.

Інаўгурацыя Трампа і выбранага віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса пройдзе 20 студзеня ў Вашынгтоне. У сталіцы прыняты павышаныя захады бясьпекі. У многіх гарадах Злучаных Штатаў плянуюцца масавыя акцыі пратэсту супраць новага прэзыдэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG