Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі нарэшце атрымаў пашпарт


Юры Шульган
Юры Шульган

Так званы «дармаед» Юры Шульган, які мае намер балятавацца на прэзыдэнта Беларусі пры падтрымцы Партыі зялёных, нарэшце атрымаў пашпарт. Аднак старонка, дзе ставіцца адзнака пра месца рэгістрацыі, у новым дакумэнце спадара Шульгана застаецца чыстай.

Пра гэта Свабодзе сёньня распавёў кіраўнік ініцыятыўнай групы прэтэндэнта на вышэйшую дзяржаўную пасаду Павал Канавальчык:

Павал Канавальчык
Павал Канавальчык

«Праблемай нашага кандыдата сапраўды было тое, што ён ня меў пашпарту. Аднаўленьне гэтага дакумэнту вылілася ў даволі нэрвоваёмістую працэдуру. Але ў выніку мы здолелі давесьці гэты працэс да канца.

Нарэшце наш кандыдат атрымаў новы пашпарт. Але сюрпрызам для нас усіх стала тое, што ён атрымаў яго без адзнакі аб месцы жыхарства. То бок Юры Шульган фактычна прызнаны асобай бяз пэўнага месца жыхарства, бамжом.

Таму ў нас узьнікла нечаканая праблема — у вельмі сьціслы тэрмін аформіць яму рэгістрацыю.

Пашпарт Юрыю Шульгану выдалі ў Бярозаўскім раёне па месцы яго ранейшага жыхарства. Падчас аднаўленьня дакумэнту высьветлілася цікавая рэч — пашпарт быў выпісаны без уласнай прысутнасьці нашага кандыдата яшчэ дзевяць гадоў таму. У базах Міністэрства ўнутраных спраў ён увесь гэты час лічыцца жыхаром Бярозаўскага раёну. А ў пашпарце чамусьці няма пацьверджаньня, што ён жыхар гэтага раёну, дзе нарадзіўся і раней жыў».

Павал Канавальчык сказаў, што цяпер з дапамогай юрыстаў спадар Шульган тэрмінова спрабуе вырашыць праблему рэгістрацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG