Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на міністэрства аховы здароўя Кыргызстану. 13 пацярпелых знаходзяцца ў шпіталях. Пошукава-выратавальныя работы на месцы крушэньня працягваюцца.
Самалёт Boeing-747 турэцкай авіякампаніі ACT Airlines разьбіўся 16 студзеня раніцай пры заходзе на пасадку ў аэрапорце Бішкеку, упаўшы на пасёлак недалёка ад узьлётна-пасадачнай паласы. На яго борце знаходзіліся чатыры чалавекі — усе яны загінулі. На зямлі былі разбураныя і пашкоджаныя некалькі дамоў.
У Кыргызстане 17 студзеня абвешчаны днём жалобы па загінулых у авіякатастрофе.
Колькасьць загінулых у выніку падзеньня турэцкага грузавога самалёта на дачны пасёлак у прыгарадзе Бішкеку ўзрасла да 38. 15 зь іх — дзеці.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1