Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рымашэўскага аштрафавалі за акцыю на Кастрычніцкай плошчы


Акцыя «Патрабуем сапраўдных выбараў» 12 верасьня

Акцыя «Патрабуем сапраўдных выбараў» 12 верасьня

Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі аштрафаваны на 40 базавых велічынь (840 рублёў) за ўдзел у мітынгу супраць фальсыфікацыі выбараў, што адбыўся 12 верасьня на Кастрычніцкай плошчы.

Суд Ленінскага раёну прызнаў Рымашэўскага вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

«У гэтай справе яны прад’явілі адзін фатаздымак, дзе я на Плошчы 12 верасьня, і два сьведчаньні міліцыянтаў-амапаўцаў. Я лічу, што гэта факт палітычнага перасьледу, бо ні я, ні хто іншы грамадзкі парадак не парушаў, і гэта пацьвердзілі самі амапаўцы. Мяне фактычна судзяць толькі за лёзунг „Жыве Беларусь“. Я зьвярнуў увагу суду, наколькі гэта абсурдна», — сказаў Свабодзе палітык.

Віталь Рымашэўскі, архіўнае фота

Віталь Рымашэўскі, архіўнае фота

XS
SM
MD
LG