Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на крыніцы ў юрыдычных фірмах і кампаніях па вытворчасьці смартфонаў.
Імпарт такіх прыладаў як мабільныя тэлефоны, пляншэты і нават звычайныя бесправадныя мышы падлягае абавязковаму ўзгадненьню з ФСБ, але амэрыканскім пастаўшчыкам цяпер забаронена любое камэрцыйнае ўзаемадзеяньне з расейскай спэцслужбай.
Па дадзеных крыніц выданьня, санкцыі закранаюць «практычна ўсю індустрыю», і цяпер удзельнікі рынка шукаюць магчымае рашэньне пытаньня.
29 сьнежня былы прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўвёў санкцыі супраць ФСБ і Галоўнага разьведвальнага ўпраўленьня Генштаба Мінабароны Расеі ў сувязі з меркаваным умяшаньнем расейскіх спэцслужбаў у амэрыканскія выбары. У Маскве адпрэчваюць дачыненьне да кібератакаў.