Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Малдове прыпынілі трансьляцыю каналу «Россия 24» за фільм пра Крым


Падставай сярод іншага стала трансьляцыя фільма «Крым. Шлях на Радзіму».

Рашэньне прыняла Кааардынацыйная рада па тэлерадыёвяшчаньні. Паводле справаздачы рады, у паказаным дакумэнтальным фільме «Крым: шлях на Радзіму» выкарыстоўваліся «агрэсіўныя фармулёўкі, якія маюць антыдзяржаўную накіраванасьць у стаўленьні да Ўкраіны».

Сябры рады таксама зрабілі выснову, што стваральнікі фільму маніпулююць грамадзкай думкай, Украіна прадстаўленая ў дрэнным сьвятле, а Расея — у добрым.

Акрамя дакумэнтальнага фільму аб далучэньні Крыму ўвагу Рады прыцягнуў рэпартаж «Між двух агнёў», які выйшаў у эфір 9 сакавіка і быў прысьвечаны сытуацыі вакол непрызнанага Прыднястроўя.

Прарасейскі рэгіён у ім паўставаў блякаваны варожымі і празаходнімі Ўкраінай і Малдовай. У справаздачы па выніках маніторынгу каналу канстатуецца, што гэты рэпартаж «ачарняе Рэспубліку Малдова».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG