Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: На выбарах у Раду аб'яднанай апазыцыі прагаласавалі больш за 50 тысячаў чалавек


Масква. Чарга на галасаваньне ў Каардынацыйную раду расейскай апазыцыі. 20 кастрычніка 2012 году.

Масква. Чарга на галасаваньне ў Каардынацыйную раду расейскай апазыцыі. 20 кастрычніка 2012 году.

На 45 месцаў у Каардынацыйнай радзе расейскай апазыцыі прэтэндуюць больш за 200 кандыдатаў. Прагаласаваць можна праз інтэрнэт ці ў адмысловых выбарчых камітэтах.

Колькасьць тых, хто прагаласаваў на выбарах у Каардынацыйную раду расейскай апазыцыі, перавысіла 50 тысячаў.

Аб гэтым паведамілі сёньня днём у цэнтральным выбарным камітэце, дзе раней заявілі, што галасаваньне працягваецца на суткі, да вечара панядзелку, а пры неабходнасьці, магчыма, будзе працягвацца і даўжэй. У суботу паведамлялася аб DDoS-атацы на сайты, з дапамогай якіх праводзіцца галасаваньне. Сёньня, па інфармацыі актывістаў, якая зьявілася ў «Твітэры», ніякіх перашкод не ўзьнікае.

На 45 месцаў у Каардынацыйнай радзе прэтэндуюць больш за 200 кандыдатаў.

Прагаласаваць за іх можна праз інтэрнэт альбо ў арганізаваных апазыцыяй рэгіянальных выбарных камітэтах. У Маскве на Трубнай плошчы ўчора прайшоў мітынг у падтрымку выбараў. Аналягічную акцыю плянавалася зладзіць сёньня.

Абіраная Каардынацыйная рада павінна прыйсьці на зьмену цяперашняму аргкамітэту акцыяў «За сумленныя выбары».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG