Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Савок, гудбай!» — актывісты заклікаюць спаліць ці выкінуць савецкія рэчы


«Альтэрнатыва» запрашае далучыцца да флэшмобу — пазбавіцца ад старой савецкай рэчы і атрымаць за гэта беларускі падарунак.

8 сьнежня ў 25-ю гадавіну падпісаньня пагадненьня аб спыненьні існаваньня СССР грамадзкае аб’яднаньне «Альтэрнатыва» ладзіць у сацыяльных сетках флэшмоб — «Савок, гудбай».

Каб узяць удзел у акцыі, трэба зрабіць фатаздымак разьвітаньня зь любым савецкім атрыбутам і выкласьці яго пад хэштэгам #savokgoodbye у Фэйсбуку, «УКантакце» альбо ў Інстаграме.

Як патлумачыў Свабодзе лідэр «Альтэрнатывы» Алег Корбан, на фатаздымках павінен быць зьняты працэс спальваньня ці выкіданьня рэчы, якая сымбалізуе савецкі час — гэта можа быць нешта з прадметаў побыту ці савецкі сымбаль.

Аўтараў цікавых і арыгінальных фота чакаюць прызы — сувэніры з Пагоняй і нацыянальнай вышыўкай.

«З дапамогай такой акцыі мы хочам прыцягнуць увагу грамадзтва да гадавіны важнай гістарычнай падзеі і разам з тым паказаць, што час савецкай улады скончаны, сёньня нашай краіне варта трымацца новых падыходаў, дэмакратыі і свабоды, мадэрнізацыі і прагрэсу. Амаль у кожнага з нас у кватэры нешта засталося з той чырвонай эпохі. Таму сымбалічна ў гэты дзень мы будзем ачышчацца ад саветчыны. Напрыклад, можна зьняць са сьцяны стары дыван, выкінуць на сьметніцу тэлевізар, радыёпрымач, тэлефонны апарат, кнігі па гісторыі КПСС, піянэрскі гальштук», — камэнтуе ідэю акцыі прэс-сакратар «Альтэрнатывы» Вольга Бурневіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG