Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп хоча павялічыць ядзерны арсэнал ЗША


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер павялічыць ядзерны арсэнал краіны, бо, на ягоную думку, яна «адстае ў гэтай галіне».

У інтэрвію агенцтву Reuters амэрыканскі лідэр паскардзіўся на разгортваньне Расеяй крылатых ракет у парушэньне дамовы аб кантролі за ўзбраеньнямі гэтай клясы, паабяцаў падняць гэтае пытаньне на перамовах з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, калі і калі яны адбудуцца.

Акрамя таго, Дональд Трамп заявіў, што Кітай пры жаданьні «лёгка» можа вырашыць пытаньне аб ліквідацыі пагрозы ягонай нацыянальнай бясьпецы з боку Паўночнай Карэі. Пры гэтым прэзыдэнт ЗША заявіў, што «вельмі раззлаваны» ў сувязі з выпрабаваньнямі КНДР балістычных ракет і што адным з адказаў можа стаць паскарэньне стварэньня сыстэм СРА для абароны амэрыканскіх саюзьнікаў — Японіі і Паўднёвай Карэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG