Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Вось і ўся рэформа


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь і далей пойдзе па абраным народам шляху, а на неабдуманых рэформах сёньня настойваюць тыя, каму патрэбныя развал, мітусьня, бязладзіца.

«Тады можна і да ўлады прыйсьці, тады можна павярнуць краіну ў іншы бок. Гэтага не будзе. Краіна будзе ісьці ў тым напрамку, у якім лічаць патрэбным, каб яна ішла, беларускія людзі», — сказаў Лукашэнка журналістам падчас наведваньня радзільнага дома 5-й гарадзкой клінічнай бальніцы Менску, паведамляе БЕЛТА.

Прыкладам правільнага рэфармаваньня ён назваў мадэрнізацыю аховы здароўя.

Паводле Лукашэнкі, укладаньні ў мэдыцыну далі пазытыўныя вынікі — узровень дзіцячай сьмяротнасьці ў Беларусі за 10 гадоў зьнізіўся ў 2,5 разу і па выніках гэтага году склаў 3 праміле (0.0003%), за пяцігодку зарэгістраваны адзін выпадак сьмерці парадзіхі па акушэрскіх прычынах.

«Вось і ўся рэформа, так будзем рэфармавацца, мадэрнізавацца па ўсіх напрамках».

Ён дадаў, што дзяржава і далей будзе падстаўляць плячо, знаходзіць любыя рэсурсы для тых, хто мае патрэбу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG