Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэчыца. Грамадзкае абмеркаваньне ператварылася ў камэрнае


Прадпрымальнікаў на слуханьне не прапусьцілі

Прадпрымальнікаў на слуханьне не прапусьцілі

Каля двух дзясяткаў прадпрымальнікаў ня трапілі ў Рэчыцкі райвыканкам на грамадзкае слуханьне наконт «Рэканструкцыі будынку склада пад будынак розьнічнага гандлю на вуліцы Маладзёжнай, 7В/5».

«Мяне ўключылі ў склад камісіі, якая праводзіць гэтае так званае грамадзкае слуханьне, але і я ня змог трапіць у залю — не пускала міліцыя», — паведаміў лідэр рэчыцкіх прадпрымальнікаў Алег Шабетнік.

Паводле суразмоўцы, прадпрымальнікі ў выніку такой рэканструкцыі страцяць 50–70 працоўных месцаў. Гэта й непакоіць дробных бізнэсоўцаў. На месцы склада замежнае таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Карона» зьбіраецца ўзводзіць мясны павільён. Ранейшы спэцыялізаваны павільён на рынку ў Рэчыцы закрылі, пазбавіўшы вяскоўцаў магчымасьці рэалізоўваць мясную прадукцыю са сваіх падворкаў, а гараджанаў — набываць сьвежае мяса.

Прадпрымальнікі меліся распавесьці пра лепшы, на іх погляд, варыянт рэканструкцыі, але іх не схацелі слухаць.

З райвыканкаму грамада рушыла ў пракуратуру.

Дзяжурны прадстаўнік пракуратуры параіў наведнікам напісаць калектыўны ліст, па якім будзе праведзены разбор, чаму грамадзкае слуханьне пра рэканструкцыю вялося без удзелу грамадзкасьці.

XS
SM
MD
LG