Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Настаяшчы хакей!» — конкурс малюнкаў, фотак і каляжоў пра хакейны чэмпіянат


Радыё Свабода распачынае конкурс «Настаяшчы хакей!» на тэму чэмпіянату сьвету па хакеі.

Ад сёньня і да 25 траўня мы чакаем ад Вас сьмешныя, кур’ёзныя, незвычайныя фотаздымкі, малюнкі, каляжы і самы розны трэш, які адлюстроўвае падзеі, атмасфэру, жыцьцё турыстаў і мясцовых падчас чэмпіянату.

Два разы на тыдзень мы будзем публікаваць найлепшыя выявы, а па сканчэньні чэмпіянату аўтары найлепшых малюнкаў ці здымкаў атрымаюць плэеры iPod Shuffle.

Вось прыклады, чаго мы ад вас чакаем:


Дваццаць фіналістаў атрымаюць саколкі «Свабоду хакеістам!»


Вашыя працы дасылайце:

— на e-mail: radiosvaboda@gmail.com,
— у альбом суполкі Радыё Свабода ў vk http://vk.com/album-36069860_194401944:
— на старонку Радыё Свабода ў фэйсбуку:http://facebook.com/svaboda.org,
— у твітар з пазнакаю @svaboda.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG