Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне зь Нілам Гілевічам

У Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы ў Менску разьвіталіся з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам.

Развітаньне прайшло ад 11 да 13 гадзіны. А 13-й пачалася царкоўная служба. Пахаваюць Ніла Гілевіча на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі.

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

16:31 1.4.2016

14:43 1.4.2016

Паніхіда ў Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы завершаная. Разьвітаньне зь Нілам Гілевічам працягнецца на Кальварыйскіх могілках, дзе яго пахаваюць.

12:53 1.4.2016

12:27 1.4.2016

Глядзіце фотарэпартаж вялікім памерам

12:15 1.4.2016

11:52 1.4.2016

11:40 1.4.2016

Труна ўсталявана ў Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы. Шмат людзей прыходзіць зь бел-чырвона-белымі кветкамі.

З афіцыйных асоб на развітаньні быў заўважаны міністар культуры Барыс Сьвятлоў, які прыйшоў з букетам чырвоных ружаў, і амбасадар Літвы Эвалдас Ігнатавічус. На развітаньне прыходзяць шмат літаратараў, а таксама простых людзей.

11:34 1.4.2016

«Гэты чалавек усё сваё жыцьцё прысьвяціў змаганью за беларускую мову, за беларускую дзяржаву» — заявіў у інтэрвію Свабодзе былы мінстар замежных спраў Беларусі Пятро Краўчанка, які прыйшоў на пахаваньне Ніла Гілевіча.

11:15 1.4.2016

Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч памёр 29 сакавіка ў Менску на 85-м годзе жыцьця.

Ніл Гілевіч — сябра Саюзу пісьменьнікаў з 1954 году. Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1956), кандыдат філялягічных навук, прафэсар катэдры беларускай літаратуры філфаку БДУ. У 1980-89 — першы сакратар Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

Ляўрэат дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1980), народны паэт Беларусі (1991).

Ніл Гілевіч з 60-х гадоў актыўна выступаў за беларусізацыю, у якасьці дэпутата Вярхоўнага Савету XI скліканьня быў адным з ініцыятараў прыняцьця Закону аб мовах.

У Вярхоўным Савеце XII скліканьня ўзначальваў Камісію па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны.

У 1989−1997 старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Адзін з сустрашыняў Усебеларускага Зьезду за Незалежнасьць (ліпень 2000 году).

У канцы 2013 году выйшаў апошні 23-ці том ягонага Збору твораў.

11:10 1.4.2016

10:10 1.4.2016

XS
SM
MD
LG