Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разьвітаньне з гісторыкам Юрыем Боханам — 15 красавіка


Юры Бохан
Юры Бохан

Жалобная цырымонія разьвітаньня зь вядомым гісторыкам і археолягам Юрыем Боханам, які ўчора памёр ва ўзросьце 51 году, адбудзецца 15 красавіка ў менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены (Чырвоным касьцёле) з 12.00 да 13.30. Пра гэта паведамілі сваякі памерлага.

Юры Бохан будзе пахаваны на Паўночных могілках Менска побач з маці.

Юры Бохан — доктар гістарычных навук. Нарадзіўся ў Менску 21 лютага 1966 году. Дасьледаваў урбаністычнае разьвіцьцё, узбраеньне і арганізацыю войска, шляхецкі побыт у Вялікім Княстве Літоўскім. Адзін з аўтараў кніг «Археалёгія Беларусі» (т. 4, 2001), «Гісторыя Беларусі» (т. 3, 2004).

На сьмерць сябра і калегі адрэагаваў гісторык Захар Шыбека, які якраз у гэты час рэдагуе ягоную аўтарскую частку для калектыўнай навуковай манаграфіі:

«Для мяне сьмерць Юры Бохана — асабістая страта. Разам працавалі. А навука страціла таленавітага, сумленнага і шляхетнага гісторыка. Ён не пабаяўся далучыцца да грамадзкага праекту напісаньня гісторыі гандлю Беларусі, які байкатуе Інстытут гісторыі НАН. Якраз рэдагую ягоны разьдзел для калектыўнай навуковай манаграфіі. Не пасьпеў напісаць і пахваліць. Сьветлая памяць і шаноўнае месца ў беларускай гістарыяграфіі застаюцца навечна. Мае спачуваньні родным, сябрам, калегам...»

Юры Бохан памёр 13 красавіка 2017 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG