Актывіст мяркуе, што гэта зьвязана з анансаваным у сацыяльных сетках сходам, прызначаным у Полацку на сёньня.
Учора Генадзя Берданева затрымалі, калі ен раніцай выходзіў з дому, — на некалькі гадзінаў, каб пазбавіць магчымасьці своечасова трапіць на акцыю ў Менск.
З учорашняга дня ў полацкім ізалятары часовага ўтрыманьня знаходзіцца затрыманы ўчора праваабаронца Юры Бельскі.
Зь вечара пятніцы пад вартай трымаюць актывіста Свабоднага прафсаюзу Віктара Стукава. Яго затрымалі пасьля ператрусу ў полацкім офісе Свободнага прафсаюзу.