Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі 29 кастрычніка

НАДВОР'Е

+0..+2. Пераменная воблачнасьць, без ападкаў.


СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ:

У прадстаўніцтве МВФ (вул. Валадарскага 6, 1 паверх) адбудзецца брыфінг кіраўніка місіі МВФ у Беларусі Дэвіда Хофмана. Пачатак, а 16.00.

У офісе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) адбудзецца прэс-канфэрэнцыя з прэзэнтацыяй зьменаў, якія прадстаўнікі партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» прапануюць ўнесьці ў закон «Аб ахове здароўя». Пачатак у 11.00.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1923 – былі прынятыя папраўкі ў Канстытуцыю Турцыі, вынікам якіх быў распад Асманскай імпэрыі, а Турцыя стала рэспублікай.

1937 – самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменьнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Валеры Маракоў, Міхась Чарот ды іншыя, усяго 22 чалавекі.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ НАРАДЗІЎСЯ:

1451 – Хрыстафор Калюмб, выбітны мараход, гішпанскі адмірал. Гэта ён кіраваў гішпанскай экспэдыцыяй ў Індыю, у выніку якой была адкрытая Амэрыка.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ ПАМЕРЛІ

1861 – Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф, пісьменьнік, публіцыст і тэатральны крытык.

1924 – Джакама Пучыні, італьянскі кампазытар, які стварыў шмат сусьветна вядомых опэр.


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

29.10.1937

старая гісторыя, хіліць у сон ад стомы.
я з тых, што ніколі болей ня прыйдуць дадому:
арыштаваны паўторна, артыкул вядомы,
асуджаны тройкай увосені ў трыццаць сёмым.

выводзілі па адным, звычайна пад вечар,
ілбом да сьцяны, бяз рэчаў — якія там рэчы.
далонь да плячэй, і бразнулі дзьверы, як вечка —
ніхто з нас ня ведаў яшчэ: наперадзе — вечнасьць.

што вам яшчэ распавесьці?
маці памерла за немцамі ў менску, у сорак трэцім,
пахавалі яе на кальварыі — лепшае месца для сьмерці.
брата застрэлілі проста на вуліцы недзе празь месяц.
мяне рэабілітавалі, хоць я й меркаваў, што ня сьвеціць.

колькі было нас? сотні, ці, можа, тысячы,
зьнішчылі голас, з памяці сьцёрлі абліччы,
творы імёны — а засталіся лічаныя:
купала, колас і паўтара ананімшчыка.

згадвайце часам нас на дзяды і на радаўніцу —
усіх, хто замоўк назаўжды маладым літаратарам,
празаікаў і паэтаў, крытыкаў, перакладчыкаў —
прывет вам у вашае гета з нашае вязьніцы.

працягвайце нас раманамі, п’есамі, вершамі,
пішыце замест, усім дакажыце — вы лепшыя,
усё, што на допытах з нас ня вырвалі сьледчыя —
аднойчы мы станем даваць праўдзівыя сьведчаньні.

аднойчы мы станем даваць праўдзівыя сьведчаньні.

Антон Рудак

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG