Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея вярнула Беларусі 40 тон масла, 5,5 тоны сыру і 4 тоны малака


Па выніках вэтэрынарнага кантролю Расея не пусьціла на сваю тэрыторыю прадукцыю Рагачоўскага, Глыбоцкага, Лепельскага малочна-кансэрвавых камбінатаў і менскага «Малочнага гасьцінца». Гэта больш за 40 тон сьметанковага масла, 5,5 тоны сыру і 4 тоны пастэрызаванага пітнога малака.

«Прычынай таму стаў антысанітарны стан транспартных сродкаў, якія перавозілі харчовую прадукцыю, грубыя парушэньні ў афармленьні вэтэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь суправаджальных дакумэнтаў, а таксама ўвоз прадукцыі па несапраўднай дэклярацыі аб адпаведнасьці», — паведамляецца на сайце Рассельгаснагляду.

18 студзеня парушэньні былі выяўленыя на вэтэрынарным кантролі ў Бранскай і Смаленскай абласьцях.

XS
SM
MD
LG