Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рассельгаснагляд мае прэтэнзіі да ўзроўню ведаў беларускіх адмыслоўцаў


Расейскі бок не зьбіраецца здымаць часовыя абмежаваньні на пастаўку харчоў з 8 беларускіх прадпрыемстваў, у прадукцыі якіх быў выяўлены геном віруса АЧС.

Забарона будзе працягвацца, пакуль беларускі бок не прадставіць поўны пакет матэрыялаў па расьсьледаваньні гэтых выпадкаў і не пазначыць крыніцу паступленьня забруджанага мяса, паведамляе Рассельгаснагляд.

Пры гэтым Рассельгаснагляд палічыў магчымым зьняць абмежаваньні з 12 з 18 правераных прадпрыемстваў. Канчатковыя рашэньні адносна яшчэ 6 прадпрыемстваў прымуць пасьля дэталёвага аналізу матэрыялаў праверкі.

Аднак сэртыфікацыя прадукцыі 12 прадпрыемстваў для паставак у Расею пасчнецца толькі пасьля ліквідацыі ўсіх парушэньняў.

Намесьнік кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалай Уласаў заявіў, што прэтэнзіі расейскага боку былі абгрунтаваныя, а экспэртамі сфармаваны вялікі пералік парушэньняў, выяўленых падчас праверак беларускіх прадпрыемстваў.

Рассельгаснагляд таксама заяўляе, што стан лябараторнай базы і ўзроўню ведаў беларускіх спэцыялістаў «нездавальняючы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG