Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Філіпінаў Дутэртэ «разьвітаўся» з ЗША і абразіў Абаму


Філіпіны павінны разьвітацца са Злучанымі Штатамі, заявіў у чацьвер прэзыдэнт Радрыга Дутэртэ падчас візыту ў Кітай. Ён дадаў, што больш ніколі не паедзе ў ЗША, і чарговы раз абразіў амэрыканскага прэзыдэнта Барака Абаму ў нецэнзурнай форме.

Паводле словаў Дутэртэ, зьнешнепалітычны курс Філіпінаў занадта доўга залежаў ад рашэньняў заходніх краін і павінен быць пераарыентаваны на Кітай.

Адносіны паміж ЗША і Філіпінамі абвастрыліся ў верасьні пасьля таго, як Дутэртэ публічна абразіў Абаму за намер абмеркаваць парушэньні правоў чалавека на Філіпінах.

Галоўны пункт праграмы Дутэртэ — барацьба з наркамафіяй. За апошнія месяцы паводле падазрэньня ў гандлі наркотыкамі былі забітыя больш за 3 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG