Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Каля Мірскага замку знайшлі старажытны будынак, якога не было на мапах


У Карэліцкім раёне побач зь Мірскім замкам упершыню праводзяцца археалягічныя пошукі на месцы, дзе калісьці быў палац Сьвятаполк-Мірскіх канца XIX стагодзьдзя, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі.

Нечакана дасьледчыкі знайшлі фрагмэнты будынка канца XVI — пачатку XVII стагодзьдзя, якога няма на ніводнай гістарычнай мапе. Выяўлены цэлы шэраг важных археалягічных прадметаў. Так, знайшлі фрагмэнты кафлі, дахоўкі, сталовай керамікі, а таксама цэглу-пальчатку, якая датуецца XVI–XVII стагодзьзямі.

Расчышчаны падмурак былога дому аканома XIX стагодзьдзя, а таксама лесьвіца. Як распавяла старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі НАН Ірына Ганецкая, гэтая лесьвіца, відаць, была ўнутры памяшканьня. Мяркуючы паводле плянаў будынку пачатку ХХ стагодзьдзя, палац меў крыжападобную сымэтрычную форму: галоўны корпус выцягнуты, а з двух бакоў стаялі прыбудовы. Гэтая лесьвіца, хутчэй за ўсё, частка адной зь іх.

Палац Святаполк-Мірскіх вырас, як цяпер выявілася, на больш старажытным падмурку.

XS
SM
MD
LG