Кампанію збору сродкаў арганізавалі Лінда Сарсур і Тарык аль-Мэсыдзі. Сарсур — змагарка за правы мусульман, адна з арганізатараў нядаўняга жаночага маршу супраць Трампа. Яна таксама вядомая як крытык палітыкі Ізраілю адносна палестынцаў. Тарык Аль- Мэсыдзі — заснавальнік і кіраўнік няўрадавай арганізацыі «Перамога міласэрнасьці», якая займаецца адукацыйнымі праектамі ў сфэры веравучэньня заснавальніка ісламу прарока Мухамэда.
Кампанію падтрымала пісьменьніца Джоан Роўлінг, аўтарка кніг пра Гары Потэра. «Гэта так выдатна», — напісала яна ў Твітэры ў сувязі з навіной пра пачатак збору сродкаў. Пасьля гэтага запісу колькасьць ахвяраваньняў вырасла, паведамляе агенцтва Франс Прэс.
У панядзелак вечарам на габрэйскіх могілках у прыгарадзе Сэнт-Люісу, якім больш за 100 гадоў, вандалы пашкодзілі 170 надмагільляў.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў абурэньне тым, што здарылася, і заклікаў ўсяляк змагацца з нецярпімасьцю. У сераду могілкі ў Сэнт-Люісе наведаў віцэ-прэзыдэнт Майк Пэнс. Ён заявіў, што ў ЗША няма месца для гвалту, нянавісьці і антысэмітызму