Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Закладнікі геаграфічнага становішча» — амбасадар Міхневіч пра нарошчваньне войска ля межаў Беларусі з Усходу і з Захаду


Аляксандар Міхневіч
Аляксандар Міхневіч

Новапрызначаны амбасадар Беларусі ў Бэльгіі, Люксэмбургу, сталы прадстаўнік пры Эўразьвязе і НАТО Аляксандар Міхневіч у інтэрвію тэлеканалу СТВ выказаўся адносна нарошчваньня вайсковага кантынгенту ля межаў Беларусі.

Гаворачы пра нарошчваньне ваенных кантынгентаў ля межаў Беларусі, Аляксандар Міхневіч заўважыў, што «нарошчваньне ні на Ўсходзе, ні на Захадзе патэнцыялу вайсковага каля нашых межаў стабілізацыі сытуацыі не прыносіць нікому. Ні тым краінам, у якіх разьмяшчаецца, ні тым болей тым краінам, якія, нібыта, як бы ні пры чым, але закладнікамі міжволі ў выніку свайго геаграфічнага становішча ў гэтай сытуацыі робяцца. Таму мы не прыхільнікі прыцягваць на сваю тэрыторыю нейкія вайсковыя аб’екты замежныя, узброеныя сілы. Не прыхільнікі. Мы гэтую лінію дастаткова жорстка вытрымліваем і працягваем. Мы хочам, і войска наша дастаткова падрыхтавана да гэтага кваліфікавана, разьвіваць уласныя Ўзброеныя Сілы ў той ступені, у якой гэта будзе спрыяць абароне нашага сувэрэнітэту».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG