21 лютага міністэрства ўнутранай бясьпекі выпусьціла інструкцыю з пералікам этапаў увядзеньня ў дзеяньне выканаўчых указаў Трампа аб узмацненьні жорсткасьці правілаў іміграцыі.
У дакумэнце на ўсе ўстановы, якія маюць да гэтага дачыненьне, ускладаецца абавязак выяўляць асобаў, якія ўехалі ў краіну нелегальна, затрымліваць іх і высылаць. Пры гэтым пакінутая ў сіле прынятая яшчэ ў 2012 годзе праграма абароны ад дэпартацыі 750 тысяч імігрантаў, увезеных у краіну дзецьмі.
16 лютага Дональд Трамп адклікаў з апэляцыйнага суда скаргу на рашэньне фэдэральнага судзьдзі прыпыніць дзеяньне ўказа ад 27 студзеня аб часовай забароне ўезду ў краіну грамадзянаў сямі краінаў і прыпыненьні прыёму ўцекачоў. Але пры гэтым прэзыдэнт абяцаў увесьці новыя жорсткія меры супраць незаконных імігрантаў.