Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі рубель за дзень упаў на 5% да даляра і эўра


На таргах на Маскоўскай біржы 21 студзеня даляр дасягаў і 85 рублёў, а эўра — 93-х. Але ўрэшце курсы спыніліся на ўзроўні 83,59 рубля за даляр і 91,18 за эўра.

Цэнтрабанк Расеі абвясьціў афіцыйныя курсы рубля да замежных валютаў на 22 студзеня. Як і беларускі, расейскі рубель значна аслабеў. Даляр цяпер каштуе 83,59 рубля (+4,13 рубля да ўчорашняга курсу, альбо плюс 5,2%), эўра — 91,18 рубля (+4,15 рубля, альбо 4,7%), гэта новы гістарычны мінімум для расейскіх грошай.

Беларускі рубель за дзень упаў на 5,49% да даляра і на 6,2% да эўра, нават да расейскага рубля патаньнеў на 1,27%.

Цэны на нафту тым часам апусьціліся да ўзроўню 2003 году, апошнімі днямі вагаючыся каля 27 даляраў за барэль Brent на тле выхаду Ірану на ўсясьветны нафтавы рынак. Як расейская, так і беларуская эканоміка адносіцца да нафтазалежных. Да таго ж цяпер Расея вырашыла не раздаваць новых крэдытаў іншым краінам.

XS
SM
MD
LG