Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі алігарх у Любані займеў праблемы з крэдытам


Расейскі прадпрымальнік Міхаіл Гуцарыеў і Аляксандар Лукашэнка ўрачыста закладаюць капсулу ў гранітны памятны знак у гонар заснаваньня новага калійнага камбінату ў Любанскім раёне, 2015 год

Расейскі прадпрымальнік Міхаіл Гуцарыеў і Аляксандар Лукашэнка ўрачыста закладаюць капсулу ў гранітны памятны знак у гонар заснаваньня новага калійнага камбінату ў Любанскім раёне, 2015 год

Будаўніцтва калійнага камбінату так і не пачалося. У кампаніі расейскага алігарха ўзьніклі праблемы з атрыманьнем крэдыту.

«Слаўкалій» належыць Міхаілу Гуцарыеву. Кампанія атрымала права пабудаваць калійны камбінат каля Любані, што ў Менскай вобласьці. Дзяржава надала ёй дзеля гэтага пэўныя ільготы. Фінансавацца праект павінен быў у тым ліку і за кошт кітайскага крэдыту, атрыманага пад гарантыі беларускай дзяржавы. Спачатку плянавалася, што працы завершацца ў 2015 годзе, але ў 2015-м заклалі толькі капсулу на месцы будаўніцтва — Гуцарыеў і Лукашэнка зрабілі гэта падчас выбарчай кампаніі.

А ўжо ў сьнежні капсулу прыбралі, а тэхніку адагналі ў Расею. Тады ў Менгарвыканкаме казалі, што спыненьне працаў плянавае і з пачаткам сакавіка яны маюць аднавіцца.

Але не аднавіліся. У кампаніі «Слаўкалій» не знайшлося асобы, здольнай пракамэнтаваць сытуацыю, а ў прэсавай службе Менгарвыканкаму кажуць, што крэдыт так і ня быў атрыманы:

«Пакуль што ніякіх зрухаў няма. У Гуцарыева з Кітаем да канца ня вырашаныя ўсе пытаньні. Сямён Шапіра (старшыня Менаблвыканкаму) у канцы сакавіка будзе ў Кітаі, гэтае пытаньне, напэўна, будзе ўздымацца падчас сустрэчаў. Але пакуль — цішыня поўная.

Я нават хацела праводзіць прэс-канфэрэнцыю ў Любанскім раёне, каб гэтае пытаньне таксама ўключыць. Ня вырашана пытаньне з грашыма. Можа месяц, можа два».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG