Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мы не рабы. Даем прыкурыць брытанцам


Злыдні ў Магілёўскім краязнаўчым музэі
Злыдні ў Магілёўскім краязнаўчым музэі

Асноўнае пра падзеі 2 сьнежня з сайту Свабоды.

Добры вечар! Як пражыць за мінімальны спажывецкі бюджэт у Беларусі? Мы знайшлі людзей, якія жывуць за такія грошы, і заглянулі ў іхныя лядоўні. Загляньце і вы.

СУПРАЦЬ ПРЫМУСОВАЙ ПРАЦЫ ШКОЛЬНІКАЎ. Актывісты «Ініцыятывы» правялі перад маладэчанскім райвыканкамам сёньня – у Дзень барацьбы за адмену рабства – акцыю супраць прымусовай працы школьнікаў. Акцыя прайшла ў Маладэчне, таму што два месяцы таму там падчас сельскагаспадарчых прац загінула 13-гадовая школьніца.

ТЭНДЭНЦЫЯ, АДНАК. Сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч у суправаджэньні WZ-orkiestra 8 студзеня выступіць зь вялікім сольным канцэртам у менскай КЗ «Атлант». Раней улады дазволілі канцэрты гурту «Brutto» і Лявону Вольскаму з праектам «Народны альбом».

ДАМАВІКІ, РУСАЛКІ І ЗЛЫДНІ. «На сёньня апісана 500 пэрсанажаў беларускага мітычнага сьвету, але ён застаецца для большасьці беларусаў невядомым» – кажа адзін з удзельнікаў праекту «LIPA. СLUB», мэта якога – вярнуць беларусам памяць пра іхную народную міталёгію. Днямі ў Магілёўскім краязнаўчым музэі яны адкрылі выставу пра галоўных герояў беларускай міталёгіі.

ВОГНІК І КРЫВАЎКА. У Горадні выйшаў «Дыялектны слоўнік мэдыцынскіх тэрмінаў Беларусі», які склаў Віктар Варанец. Пад адной вокладкай сабрана каля пяцісот тэрмінаў з жывой народнай мовы.

У ЛЁНДАНЕ КУРАЦЬ БЕЛАРУСКІЯ. Бі-Бі-Сі паведамляе, што прыкладна адна траціна з 20 мільярдаў цыгарэтаў, вырабленых цыгарэтнай фабрыкай «Нёман» у Горадні, нелегальна трапляе на рынак Вялікабрытаніі.

Падпісацца праз электронную пошту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG