Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па гарадах правінцыі Алепа ў Сырыі нанесеныя авіяўдары


Па пазыцыях некалькіх груповак у правінцыі Алепа былі нанесеныя авіяўдары, паведамляе Сырыйскі цэнтар маніторынгу за выкананьнем правоў чалавека. За межамі правінцыі Алепа перамір’е, у асноўным, выконваецца.

Суткі таму ў Сырыі ўступіла ў сілу пагадненьне аб спыненьні баявых дзеяньняў. Сырыйскія паўстанцы сцьвярджаюць, што ўдары наносіліся расейскай авіяцыяй, аднак Сырыйскі цэнтр маніторынгу за выкананьнем правоў чалавека кажа, што пакуль ня ясна, самалёты якой краіны наносілі ўдары.

Расея заяўляла, што працягне бамбіць пазіцыі, як было сказана, тэрарыстычных груповак у Сірыі У іншых раёнах перамір’е, мяркуючы па ўсім, выконваецца. Міжнародныя агенцтвы спадзяюцца даставіць гуманітарную дапамогу ў абложаныя раёны.

У суботу ВПС ЗША нанеслі ўдары па пазыцыях экстрэмісцкай групоўкі «Іслямская дзяржава» (забароненай ў Расеі), на якую, як і на групоўку «Фронт Нусра», зьвязаную з «Аль-Каідай», перамір’е не распаўсюджваецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG