Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея пакрыўдзілася і хоча ад Беларусі 200 мільёнаў даляраў за газ


Аляксандар Сурыкаў

Аляксандар Сурыкаў

Пытаньне наконт цаны на газ абмяркоўваўся ўчора падчас Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі ў Менску, але кансэнсус бакам дасягнуць не атрымалася. Пра гэта паведаміў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску:

«Пакуль адзінага пункту гледжаньня няма, бакі не дасягнулі дамоўленасьці, працягваюцца размовы. Але хацелася, каб ва ўсіх дзеяньнях, якія ажыцьцяўляюць партнэры, прысутнічала лёгіка. Калі падпісалі кантракт, і ў нас ёсьць сумневы наконт гэтага кантракту (што насамрэч адбываецца па газу) і сумневы гэты не заўсёды беспадстаўныя, то трэба выконваючы кантракт дамаўляцца, як яго перайначыць.

Але ня трэба ў аднабаковым парадку прымаць рашэньне, бо гэта неяк крыўдзіць партнэраў. Я думаю, што разуменьне гэтага прыйшло».

Паводле яго слоў, запазычанасьць Беларусі за газ складае каля 200 мільёнаў даляраў.

Раней прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітры Пяскоў заявіў, што Пуцін і Лукашэнка перадаручылі міністрам энэргетыкі самастойна дамовіцца пра цэнаўтварэньне на газ, «не выносячы наяўныя нязгоды на найвышэйшы ўзровень».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG